Знайсці
04.06.2022 / 18:07РусŁacБел

У Беларусь прыехаў патрыярх Кірыл

Пра прыезд патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларусь паведамляе БелТА.

Паведамляецца, што Кірыл ужо паспеў ускласці вянок да манумента Перамогі ў Мінску. На сёння плануецца ўскладанне кветак да помніка мітрапаліту Філарэту, а таксама набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы.

Заўтра кіраўнік РПЦ адслужыць літургію ў саборы Узвышэння святога Крыжа Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, а на 6 чэрвеня ў яго запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера