Сталі вядомыя даты ўступных іспытаў у ліцэі
Раней іспыты стартавалі ў маі з Ліцэя БДУ. Зараз усе іспыты пачнуцца аднолькава 16 чэрвеня.
Міністэрства адукацыі апублікавала даты ўступных іспытаў у ліцэі. Яны працягнуцца з 16 да 29 чэрвеня. 1 ліпеня — рэзервовы дзень.
17 чэрвеня — матэматыка,
20 чэрвеня — замежная мова, інфарматыка,
22 чэрвеня — хімія, беларуская мова,
24 чэрвеня — фізіка, геаграфія, грамадазнаўства, выяўленчае мастацтва,
27 чэрвеня — руская мова,
29 чэрвеня — біялогія, гісторыя Беларусі.
На іспыты па матэматыцы, біялогіі, інфарматыцы адводзіцца 180 хвілін;
па беларускай і рускай мовах, фізіцы, хіміі, біялогіі, замежнай, гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, геаграфіі — 120 хвілін.
Правілы паступлення ў ліцэі змяніліся. Цяпер яны праводзяцца толькі пісьмова, а на выкананне заданняў адводзіцца не больш за тры гадзіны. Таксама заданні для паступлення ў ліцэі, а таксама крытэрыі ацэнкі цяпер будзе распрацоўваць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (які рыхтуе ЦТ). Раней гэтым займаліся аддзелы адукацыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а для Ліцэя БДУ — сам БДУ. Станоўчымі лічацца адзнакі ад 6 балаў і вышэй.
Таксама тыя, хто не змог паступіць у ліцэй адразу, могуць патрапіць на вакантныя месцы, калі яны застануцца пасля асноўнага набору. Дадатковы набор пройдзе з 11 па 17 жніўня.
Карту ліцэяў можна паглядзець тут





