У Мінску з'явіцца экасцежка з магчымасцю прайсціся басанож
Ілюстрацыйнае фота
Яна пройдзе ў раёне вуліцы Геалагічнай — завулка Солтыса, што ў лесапарку «Сцяпянка» і будзе называцца «Лясное царства».
Працягласць асноўнага шляху — 830 м. Гуляць тут могуць інваліды па зроку, бо маршрут будзе абсталяваны адмысловымі парэнчамі, паведамляюць «Мінск-навіны».
Як расказаў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь, для моладзі ў «Лясным царстве» будзе створаная зона актыўнага адпачынку «Воркаўт» з адпаведнай пляцоўкай і гімнастычным напаўненнем. Усяго на маршруце плануецца стварэнне васьмі прыпынкаў, гульнявое абсталяванне на іх прызначанае для адпачынку мінчан усіх узростаў.
Адкрыць экасцежку «Лясное царства» плануюць 1 верасня.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё
 2
Памёр Генры Кісінджэр
 5
Ці павінны дзеці чыноўнікаў адказваць за бацькоў?
 1
«Я пазбавіўся ад душэўнай адзіноты, якая цягнулася гадамі». Нурсултан Назарбаеў расказаў у мемуарах, што ў яго ёсць другая сям'я, а першая жонка толькі радая
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера