Знайсці
06.06.2022 / 08:35РусŁacБел

Сёння пачынаецца суд па справе БелаПАНа

Крымінальную справу разглядае Мінскі абласны суд на выязным закрытым пасяджэнні ў памяшканні Мінскага раённага суда.

Фота: БелТА

Галоўную рэдактарку і дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і яе папярэдніка на пасадзе дырэктара Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня 2021 года, а Андрэя Аляксандрава, які займаў пасаду намесніка дырэктара БелаПАН у 2014—2018 гадах, і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі 12 студзеня 2021 года.

Ім выстаўленыя абвінавачванні па наступных артыкулах:

Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 342 КК у падрыхтоўцы «не менш за 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» з 14 жніўня 2020 года да 12 студзеня 2021 года. Так трактуецца аплата адміністрацыйных штрафаў, рахункаў за паслугі адвакатаў, аплата харчавання за час знаходжання людзей «на сутках»;

— іх таксама абвінавачваюць па ч. 1 арт. 356 КК у дапамозе ByHelp і яе прадстаўнікам у дзейнасці, «накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;

Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава і Ірыну Леўшыну абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання з ліку работнікаў ЗАТ «БелаПАН» і іншых асоб, а таксама кіраванне такім фармаваннем паводле ч. 1 арт. 361-1 КК. Інфармацыйная кампанія БелаПАН была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем 12 лістапада 2021 года.

Андрэя Аляксандрава і Дзмітрыя Наважылава — ва ўхіленні ад выплаты інфармацыйным агенцтвам падаткаў паводле ч. 2 арт. 243 КК РБ. Шкода ацененая ў 450 тысяч рублёў. 

У СК агучылі прэтэнзіі да затрыманых па справе БелаПАН

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031