Знайсці
06.06.2022 / 12:12РусŁacБел

Школьнік з Наваполацка пакончыў з сабой проста перад выпускнымі экзаменамі

У гімназіі №2 Наваполацка перад пачаткам выпускных экзаменаў адбылася трагедыя: адзінаццацікласнік здзейсніў суіцыд. Што паслужыла прычынай такога ўчынку, невядома.

Пра трагедыю рэдакцыі «Зеркала» паведаміў чытач. Адна з вучаніц гімназіі распавяла, што загінулага маладога чалавека звалі Данііл. Больш падрабязна казаць пра тое, што здарылася, і самога загінулага яна адмовілася.

— Успамінаць і распавядаць пра трагедыю занадта балюча, — адказала гімназістка.

У адміністрацыі гімназіі №2 здарэнне каментаваць адмовіліся.

— Мы нічога па тэлефоне не можам сказаць нават і блізка. Гэтае пытанне не каментуецца наогул, — заявілі ў прыёмнай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера