Знайсці
07.06.2022 / 12:31РусŁacБел

EPAM купіў сербскага распрацоўшчыка праграмнага забеспячэння

Кампанія EPAM паведаміла аб куплі Vivify Ideas — сербскай кампаніі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Сума ўгоды не называецца, паведамляе Dev.by.

Фота: vivifyideas.com

Як заявілі ў EPAM, новае партнёрства пашырае прысутнасць EPAM ў Сербіі, а таксама магчымасці па распрацоўцы праграмнага забеспячэння.

Vivify Ideas заснаваная ў 2013 годзе. Кампанія валодае вопытам у галіне машыннага навучання і штучнага інтэлекту, а таксама ведамі ў галіне даследаванняў і ўкаранення складаных мадэляў у галіне камп'ютарнага зроку. У кампаніі працуюць эксперты па воблачных тэхналогіях і інфраструктуры, якія маюць досвед працы з Google Cloud, OS і Microsoft Azure, а таксама з прыладамі IoT для розных галін.

Цяпер на сайце EPAM адкрыта больш за 40 вакансій у Сербіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930