Знайсці
09.06.2022 / 21:33РусŁacБел

Пяць лагічных загадак, адказ на якія знойдзе не кожны. Праверце сябе!

Каб разабрацца ў гэтых незвычайных загадках, вам спатрэбіцца лагічнае мысленне, аналітычны склад розуму і праніклівасць. Вы прымаеце выклік?

Фота: pixabay.com

1. Уявіце сабе трохвугольнік, у якім знаходзяцца чатыры трохвугольнікі аднолькавага памеру. Колькі трохвугольнікаў мы маем у выніку?

а) 4
б) 5
в) 6

2. 16, 25, 36, 49… Якая лічба наступная?

а) 64
б) 76
в) 82

3. Калі з’есці чвэрць з тузіна цукерак, колькі цукерак у вас застанецца?

а) 3
б) 6
в) 9

4. У якім месяцы людзі спяць менш за ўсё?

а) у маі
б) у верасні
в) у лютым

5. Што больш цяжкае — 2 кілаграмы пер’я ці 2 кілаграмы камення?

а) 2 кілаграмы пер’я
б) 2 кілаграмы камення
в) яны важаць аднолькава
г) іх нельга параўноўваць

Жадаеце пабачыць адказы? Шукайце іх пад анонсамі.

Загадка пра зніклы квадрат ламае розум. Ці здолееце вы даць правільны адказ?

Паглядзіце на малюнак уважліва. Ён раскрые вашы страхі

1. Б. Калі дадаць да аднаго вялікага трохвугольніка чатыры маленькіх, мы атрымаем пяць трохвугольнікаў. Не ўсякая загадка павінна быць цяжкай!

2. А. 16 — гэта 4 у квадраце, 25 — 5 у квадраце, 36 — 6 у квадраце, 49 — 7 у квадраце, таму наступнай лічбай павінна быць 8 у квадраце, то-бок 64.

3. В. Чвэрць ад лічбы 12 — гэта 3. 12-3=9.

4. В. У лютым, бо гэта самы кароткі месяц.

5. В. 2 кілаграмы пер’я маюць іншы аб’ём, чым 2 кілаграмы камення, але важаць яны цалкам аднолькава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера