Затрымалі дырэктара медцэнтра. Яго абвінавачваюць у супрацоўніцтве з «Байполам»
ГУБАЗіК затрымаў 54-гадовага дырэктара ТАА «Біямедтэхналогіі». Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Фота: Relax.by
Па якім артыкуле яго затрымалі — невядома, але ў паведамленні сілавікоў сказана, што «ён заехаў у ІЧУ па крымінальнай справе за супрацоўніцтва са здраднікамі з «Байпол», паведамляе Zerkalo.io.
ТАА «Біямедтэхналогіі» — невялікі медыцынскі цэнтр у Мінску. Паказана, што кампанія праводзіць кансультацыі і лячэнне пацыентаў па пытаннях бясплоддзя, парушэнні менструальнага цыклу, запаленчых захворванняў і іншых, а таксама дыягнастычныя абследаванні — ад ультрагуку да лабараторных даследаванняў для выяўлення гарманальных парушэнняў, вірусных і інфекцыйных захворванняў і іншых паталогій.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Жонка айцішніка скардзіцца, як ім цяжка ў эміграцыі
 3
У Гомелі бацькі назвалі сына Космас
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера