Знайсці
09.06.2022 / 23:39РусŁacБел

У Бабруйску рыбака ўдарыла токам, ён у рэанімацыі

Здарэнне адбылося 8 чэрвеня. Мужчына рыбачыў у Бабруйскім мікрараёне Кісялёўка ля мясцовага вадаёма на адлегласці 10 метраў ад правадоў ЛЭП і занадта наблізіў вудзільна да правадоў, паведамляе РУП «Магілёўэнерга».

Фота ілюстрацыйнае

Па словах відавочцаў, у гэты момант яны пачулі хлапок і пабачылі, як на мужчыну загарэлася адзенне. Ён здолеў самастойна адысці ад месца здарэння, яму дапамаглі патушыць вопратку, што гарэла, і выклікалі хуткую дапамогу.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

«Магілёўэнерга» падкрэслівае, паведамляючы пра трагічны выпадак, што за 15 метраў ад месца здарэння на жалезабетоннай стойцы устаноўлены папераджальны плакат аб небяспецы рыбнай лоўлі ў гэтым месцы, які быў павернуты надпісам да пацярпелага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера