Прадпрымальнікам дазволілі не налічваць амартызацыю
Арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам у Беларусі дадуць права не налічваць амартызацыю. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 да 31 снежня 2023 года.
Фота ілюстрацыйнае
Урадавая прэс-служба падкрэслівае, што гэта «часовая мера», якая дазволіць выключыць амартызацыю са складу выдаткаў. Такім чынам можна будзе знізіць сабекошт прадукцыі, якая вырабляецца. Ва ўрадзе спадзяваюцца, што гэта паўплывае на «павышэнне канкурэнтаздольнасці суб'ектаў гаспадарання».
Чытайце таксама:
У Беларусі прыдумалі, як атрымліваць больш грошай ад ІП. Расказваем, што хочуць змяніць на гэты раз






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сілавікі затрымалі дырэктара аўтацэнтра Mercedes-Benz
 14
ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера