Знайсці
18.06.2022 / 09:10РусŁacБел

Геніяльны спосаб абараніцца ад кляшчоў, пра які вы не чулі! З досведу польскіх леснікоў

Сезон кляшчоў, якія пераносяць небяспечныя хваробы, у самым разгары. Іх можна «падхапіць» нават у горадзе. Пасля прагулкі варта ўважліва аглядаць сваё цела і вопратку. Бліскучы спосаб абараніцца ад непажаданых «сяброў» паказалі польскія леснікі. 

Кляшчы звычайна актыўныя з сакавіка па лістапад, а асабліва — у канцы мая—пачатку чэрвеня і ў верасні. Жывуць яны ў лясах, на лугах і ў гарадскіх парках. Таксама любяць балоты.

Гэта значыць, што ўвесь час мы павінны быць пільнымі і ўважліва аглядаць сваё цела і вопратку пасля прагулак на прыродзе.

Важны і вядомы спосаб пазбегнуць укусу кляшча — правільна апрануцца. Калі вы збіраецеся ў лес, лепш надзець доўгія штаны і закрыты абутак. Пасля кожнай прагулкі варта старанна правяраць, ці не падхапілі кляшча.

Лесаводы Карканоскага нацыянальнага парка паказалі эфектыўны спосаб пазбавіцца ад кляшчоў на нашых рэчах. Усё, што вам трэба, гэта валік для чысткі адзення.

Ён не толькі выдаляе пыл і ворс, але можа сабраць з нашай вопраткі і кляшчоў, якіх мы несвядома прынеслі дадому. Пасля прагулкі проста старанна ачысціце свае рэчы.

Сем папулярных міфаў пра кляшчоў

Як зразумець, што вы падхапілі ад кляшчоў барэліоз

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера