Знайсці
18.06.2022 / 14:23РусŁacБел

Каб Мінск хутка не задыхнуўся. Па якіх цэнах прадаюць новыя кватэры ў гарадах-спадарожніках

Учора падчас працоўнага візіту ў Бабруйск Лукашэнка заявіў, што трэба расцягваць людзей па ўсёй краіне, а не сцягваць іх у сталіцу. Вырашылі паглядзець, па якіх цэнах прадаюць кватэры ў новабудоўлях у гарадах-спадарожніках Мінска і іншых населеных пунктах недалёка ад МКАД.

Смалявічы

У Смалявічах прадаюць адразу некалькі новых кватэр без рамонту на вуліцы 40 год Перамогі, 59. Цана за метр — ад 650$. Гэты горад-спадарожнік знаходзіцца прыкладна ў 30 км ад МКАД. У ім пражывае каля 20 тысяч чалавек.

Двухпакаёвыя кватэры без аддзелкі з агульнай плошчай 63 м² у гэтых пяціпавярховіках прапануюцца па цэнах ад 39 900 да 43 000 даляраў. 

Аднапакаёўкі плошчай 42,5 м² выстаўлены за 33 000 даляраў, што складае каля 775$ за «квадрат» без рамонту. 

Лагойск

Гэты горад-спадарожнік з насельніцтвам каля 15 тысяч чалавек таксама знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад сталіцы. З гатовых кватэр без аддзелкі тут можна набыць двухпакаёўку са свабоднай планіроўкай і агульнай плошчай 57,6 м² па цане 39 900 даляраў (693 даляры за «квадрат»).

На сто даляраў даражэй прадаецца яшчэ адна кватэра са свабоднай планіроўкай без чыставой аддзелкі. За памяшканне агульнай плошчай 51,5 м² просяць роўна 40 000 даляраў (777$ за метр).

Дзяржынск

У Дзяржынску, які таксама лічыцца спадарожнікам сталіцы, пражывае каля 30 тысяч чалавек. Адлегласць ад МКАД — каля 30 км. 

За 41 990$ тут прадаюць двухпакаёўку агульнай плошчай 56,5 м². Гэта каля 743$ за метр квадратны. 

Фаніпаль

Ад Фаніпаля да сталіцы — менш за 20 кіламетраў, у гэтым гарадку з насельніцтвам каля 17 тысяч чалавек прадаюць адразу некалькі кватэр у доме, які будуецца. 

Цана за метр — 850-1138$. Аднапакаёўка з агульнай плошчай у 20 м² абыдзецца прыкладна ў 22 000 даляраў. 

За двухпакаёвую кватэру памерам 65,4 м² без аддзелкі давядзецца выкласці 55 600 даляраў.

У той жа час за аднапакаёўку плошчай 37 м² у здадзеным доме без чыставой аддзелкі просяць 40 000 даляраў. Гэта каля 1080 даляраў за «квадрат».

Апроч гарадоў-спадарожнікаў, мы вывучылі прапановы і ў іншых прысталічных населеных пунктах. 

Астрашыцкі

У Астрашыцкім, што ў 13 км ад МКАД, прадаюць трохпакаёвую кватэру ў доме 2021 года пабудовы за 66 900 даляраў, ці па 799$ за «квадрат».

Наваселле

У аграгарадку Наваселле, што ў 14 км ад МКАД, можна купіць кватэры ў новабудоўлі па цане каля 1050 даляраў за метр. 

46 800 даляраў просяць за двухпакаёўку з агульнай плошчай 44,4 м². Унутры кватэры голыя сцены, звонку —добраўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя з зонамі для адпачынку, а таксама з дзіцячымі і спартыўнымі пляцоўкамі.

Мачулішчы

У гарадскім пасёлку Мачулішчы (таксама 14 км ад МКАД) прадаюць кватэру плошчай 43,5 м² са свабоднай планіроўкай. Цана пытання 41 900 даляраў, ці каля 960$ за метр. 

Кватэра таксама без аддзелкі, а панарамныя вокны выходзяць у двор з зонай для адпачынку, дзяцячай і спартыўнай пляцоўкамі.

Чытайце таксама:

Ад 29 тысяч даляраў. Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя танныя кватэры Мінска

Месца для рэлаксу і адпачынку». Якія дачы па цане да 15 000$ прадаюць непадалёк ад Мінска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера