Знайсці
18.06.2022 / 16:01РусŁacБел

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Баракам Абамам

Сустрэча з былым прэзідэнтам ЗША адбылася ў Капенгагене.

«Гэта была вельмі цёплая сустрэча. Барак адзначыў, што нам трэба пазнаёміцца з Мішэль Абамай, і выказаў словы захаплення нашай працай і беларусамі.

Мы шмат гаварылі пра Беларусь. Я распавяла пра беларускіх актывістаў, журналістаў, апошнія рэпрэсіі супраць прафсаюзных лідараў і партызанаў. Канешне, абмяркоўвалі вайну ва Украіне. Мы згодныя, што цяпер ва Украіне вырашаецца будучыня і Украіны, і Беларусі, а таксама ўсёй Еўропы.

Я была радая і таму, што ў нас атрымалася закрануць тэмы праграмаў для рэпрэсаванай моладзі і студэнцтва. Я папрасіла Барака зрабіць Беларусь фокусам ягонай арганізацыі Young Obama leaders і запрашаць маладых лідараў да ўдзелу ў міжнародных трэнінгах і стажыроўках.

Такія сустрэчы запэўніваюць мяне, што ў беларусаў нашмат больш сяброў, чым нам звычайна здаецца», — паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930