Знайсці
19.06.2022 / 17:11РусŁacБел

Палітзняволены бяздомны Аляксандр Кутас знаходзіцца ў гомельскім СІЗА

Аляксандр Кутас — бяздомны з Мінска, якога затрымалі 1 снежня 2021 года паводле артыкула 342-2 КК за «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 2 сакавіка Аляксандра асудзілі да аднаго года калоніі агульнага рэжыму. Нядаўна стала вядома, што ён утрымліваецца ў гомельскім СІЗА, паведамляе «Вясна».

Пра Кутаса вядома, што яго 10 разоў кідалі на «суткі» па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) у 2021 годзе. Пратаколы на яго складалі за плакаты, на якіх звычайна быў намаляваны сцяг БССР і напісаныя просьбы аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі і за БЧБ-плакат.

На Акрэсціна Кутас правёў як мінімум 130 сутак арышту. Раней ён правёў у месцах пазбаўлення волі 22 гады. Днямі яму споўнілася 60 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930