Знайсці
20.06.2022 / 15:15РусŁacБел

Дзе ў Мінску (і ваколіцах) жывуць кляшчы КАРТА

Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі абнавіў карту пасялення кляшчоў. На жаль, месцаў, дзе яны «пануюць», стала больш. Месяц таму, у маі, у горадзе налічылі дзевяць ачагоў, цяпер — ужо 11, піша Onliner.by.

«У цяперашні час у Мінску адзначаецца сезон актыўнасці кляшчоў, праз укус якіх могуць перадавацца ўзбуджальнікі «клешчавых інфекцый», з іх на тэрыторыі сталіцы рэгіструюцца хвароба Лайма і клешчавы энцэфаліт. За 5 месяцаў гэтага года ў Мінску адзначаецца памяншэнне ўзроўню пакусаў іксодавымі кляшчамі на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Нападзенне кляшчоў часцей адбываўся ў лесе, сельскай мясцовасці і на загарадных дачных участках. Пры звароце па медыцынскую дапамогу ў 19% выпадкаў пацыенты ўказвалі, што ўкус адбыўся на тэрыторыі горада і замацаваных прыгарадных зон адпачынку», — адзначаюць спецыялісты.

Дзе ж нам неабходна праявіць асаблівую пільнасць?

Лесапарк «Дразды», лясны масіў Цнянскага вадасховішча, лесапарк «Зялёны Луг», лесапалосы на вуліцы Скарыны. А яшчэ экалагічная сцежка «Лясное возера», фруктовы сад на Рафіева, лесапарк «Мядзведжына» і экалагічная сцежка «Мядзведжына». Навінкі сезона — азялененая тэрыторыя па вул. Лосіка — Семянякі, лесапаласа па вул. Гурцьева — Фогеля, пляж №9 Заслаўскага вадасховішча.

Экасцежкі «Срэбраны Лог» і «Горад птушак», а таксама парк Грэкавай і Цівалі зніклі са спісу. Мабыць, нездарма ў горадзе праводзяцца лакальныя апрацоўкі ад кляшчоў. Але ўсё ж гэта не значыць, што цяпер у гэтых месцах можна бесклапотна катацца па траўцы. Пільнасць — наша ўсё.

Чытайце таксама:

Геніяльны спосаб абараніцца ад кляшчоў, пра які вы не чулі! З досведу польскіх леснікоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031