Знайсці
21.06.2022 / 15:49РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Літвы сказаў, куды Расія павінна звяртацца наконт спынення транзіту

Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс сказаў, што калі ў Расіі ёсць пытанні ў сувязі з прымяненнем еўрапейскіх санкцый, то яна можа звяртацца ў Еўракамісію па дадатковыя тлумачэнні. А калі і яны ёй не падыходзяць, яна можа звяртацца ў Еўрапейскі суд, піша Delfi.lt

Фота: ТАСС

«Мая парада такая — калі ёсць рэальная патрэба і жаданне з боку Раcіі, то трэба звяртацца ў ЕК з просьбай даць дадатковыя тлумачэнні. Калі яны не падыходзяць, ёсць Еўрапейскі суд, які разглядае ўсе цяжбы», — сказаў міністр. Расійскую рэакцыю Ландсбергіс назваў часткай «падрыхтаванага тэатра, каб усе выставіць у драматычным святле».

«Па маіх даных, РФ чакала закрыцця нашмат раней і спадзявалася на палітычныя падставы. Палітычна такія рашэнні не былі прынятыя. Іх прымаюць на ўзроўні законаў тады, калі ЕК бачыць для гэтай падставы», — заўважыў ён. Ландсбергіс звярнуў увагу на тое, што ў першых заявах з боку Расіі нібы незнарок было шмат няпраўды.

«Напрыклад, даты, у якія перавозка праз Літву павінна была быць спыненая, пазначаныя няправільна. Цэмент цяпер можна вазіць, а жыхарам Калінінграда казалі, што нельга, трэба цяпер яго купляць. Тое ж самае і з датай дастаўкі нафты. Яе перанеслі на больш ранні тэрмін», — працягнуў міністр. Ён назваў рэакцыю Расіі спробай драматызаваць сітуацыю.

«Калі зірнуць на агульныя маштабы транзіту праз Літву, то санкцыянаваных тавараў, калі забарона ўступіць у сілу цалкам, будзе менш за палову. Гэта значыць, што ніякай блакады няма. Ніякага закрыцця няма. Транзіт ёсць. Транзіт людзей быў і будзе, калі ЕК нічога не зменіць […], але пакуль я не бачу прыкмет гэтага. Уся гэтая рыторыка, якую мы чуем з другога боку, накіраваная на ўнутраны рынак, на мабілізацыю сваіх жыхароў», — лічыць Ландсбергіс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера