Знайсці
21.06.2022 / 16:25РусŁacБел

Міністр абароны Украіны заявіў аб атрыманні нямецкіх САУ Panzerhaubitze2000

«Ва ўкраінскай артылерыйскай сям'і з'явіліся нямецкія Panzerhaubitze2000 з падрыхтаванымі ўкраінскімі экіпажамі. Важна. Гэта ўжо шосты від артылерыі 155-мм калібру, які ўзмацняе нашу абарону», — напісаў Аляксей Рэзнікаў.

Рэзнікаў падзякаваў нямецкаму боку за зброю і выказаў упэўненасць, што галоўнакамандуючы УСУ Залужны прыменіць яе са 100%-най эфектыўнасцю.

Panzerhaubitze2000 абсталяваная 155-мм гарматай, якая здольная выпускаць тры снарады за дзевяць секунд ці дзесяць за 56 секунд на далёкасць да 30 км. Максімальная далёкасць стральбы складае 56 км.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930