Кіраўнікам віцебскай міліцыі і гродзенскага СК далі генеральскія пагоны
Лукашэнка 21 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні вайсковага, персанальнага і спецыяльных званняў, паведамляе ягоная прэс-служба.
Фота ілюстратыўнае
Генерал-маёрам стаў Дзмітрый Міхалап, начальнік камандна-штабнога факультэта Вайсковай акадэміі.
Начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргею Іванову прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.
Таксама званні генерал-маёра міліцыі і генерал-маёра юстыцыі прысвоеныя адпаведна Андрэю Любімаву і Эдуарду Маліноўскаму.
Абодва апошнія прадстаўляюць структуры, якія ў сучасны момант актыўна займаюцца палітычнымі рэпрэсіямі. Любімаў — кіраўнік Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскай вобласці, Маліноўскі ўзначальвае Следчы камітэт у Гродзенскай вобласці.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус, які пражывае ў Літве — ФСБ Расіі
 ▸
Святару Генрыху Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачванне. Ён застаецца за кратамі
 2
Беларусь будзе патрабаваць кампенсацый стратаў ад «генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
 9
Медыя: Школьніца ішла мэтанакіравана забіваць аднакласніцу з-за хлопчыка. Што вядома пра стральбу ў бранскай школе
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера