Знайсці
22.06.2022 / 15:09РусŁacБел

Палітвязень Уладзіслаў Тамашэвіч сёння выйшаў на волю — ён цалкам адбыў тэрмін

Жыхара Маладзечанскага раёна Уладзіслава Тамашэвіча затрымалі 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК), паведамляе «Вясна».

Уладзіслаў з маці пасля вызвалення

Уладзіслава вінавацілі ў тым, што ён разам з Аляксеем Чашуном падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны каля адной з крамаў у сяле Краснае Маладзечанскага раёна. 

29 лістапада 2021 года суд вынес рашэнне: 1 год і 5 дзён зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму, хаця вядома, што пракурор прасіў аб больш мяккім пакаранні.

Сёння Уладзіслаў выйшаў з бабруйскай калоніі № 2.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера