Знайсці
23.06.2022 / 19:01РусŁacБел

CNN: ЗША сёння аб’явяць аб чарговым пакеце ваеннай дапамогі Украіне

Чакаецца, што адміністрацыя Джо Байдэна публічна абвесціць пра яшчэ адзін раунд ваеннай дапамогі Украіне ўжо сёння. Пра гэта CNN паведаміў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.

Чакаецца, што пакет будзе ўключаць дадатковыя артылерыйскія ракетныя сістэмы высокай мабільнасці (HIMARS), а таксама артылерыйскія боепрыпасы. Увесь пакет будзе каштаваць не больш за 500 мільёнаў даляраў, сказала крыніца.

Раней Белы дом заявіў, што ім пакуль няма чаго пераглядаць, але ЗША будуць працягваць рэгулярна аказваць дапамогу Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера