Знайсці
24.06.2022 / 13:41РусŁacБел

У Мінску п'яны мужчына пераблытаў дзіцячыя садкі і забраў чужога хлопчыка

Мужчыну даручылі забраць пляменніка з дзіцячага садка, але той пераблытаў дашкольныя ўстановы і прывёў да маці чужога хлопчыка, паведамляюць «Мінск-навіны».

Юрый Грыневіч. Фота «Мінск-навіны»

Гэтая гісторыя адбылася ў Ленінскім раёне. Пакуль муж быў у камандзіроўцы, жанчына распівала спіртныя напоі разам са стрыечным братам і яго таварышам. У дзіцячы сад па сына яна пайсці не адважылася, бо ў канцы мая гэтага года з-за яе прыхільнасці да алкаголю прызналі, што хлопчык знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Мінчанка нічога лепш не прыдумала, як дэлегаваць у дзіцячы сад свайго брата.

Нецвярозы мужчына адмовіць сваячцы не змог і адправіўся забіраць пляменніка. Усё б нічога, толькі ён пераблытаў дашкольныя ўстановы і забраў чужое дзіця.

Выхавальніца ў той групе была на замене, таму не ведала бацькоў дзяцей, а шасцігадоваму хлопчыку дзядзька-самазванец паведаміў, што прыйшоў па яго па просьбе бацькоў. Той паверыў і без лішніх слоў адправіўся з незнаёмцам нібыта дадому.

У гэты час па хлопчыка прыйшлі яго сапраўдныя бацькі і даведаліся, што сына забраў з сада нейкі мужчына. Яны тут жа патэлефанавалі на лінію «102». У дзіцячы сад неадкладна выехала следча-аператыўная група.

Да месца здарэння адразу прыбыў і намеснік начальніка Ленінскага (г. Мінска) РАСК Юрый Грыневіч. Па дарозе, за два кварталы ад дзіцячага садка, ён звярнуў увагу на двух мужчын, побач з якімі стаяў хлопчык дашкольнага ўзросту.

— Я падышоў да іх і пацікавіўся: «Чыё дзіця?», — распавядае Ю. Грыневіч. — Нецвярозыя грамадзяне адказалі, што хлопчык згубіўся. Я забраў яго і накіраваўся з ім у дзіцячы сад. На шчасце, малы нават не паспеў спалохацца.

Бацькі былі вельмі ўдзячныя кіраўніку за тое, што ён аператыўна знайшоў дзіця і вярнуў яго. Ю. Грыневіч парэкамендаваў ім пагаварыць з сынам пра тое, што ні пры якіх абставінах нельга нікуды сыходзіць з незнаёмцамі. Афіцэр таксама адзначыў, што раней падобныя гісторыі ў Ленінскім раёне не здараліся.

Хлопчыка перадалі бацьку — да таго часу ён паспеў вярнуцца з камандзіроўкі. У супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх Ленінскага РУУС гэтая сям'я цяпер будзе знаходзіцца пад асаблівым кантролем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930