КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ двух чалавек
КДБ унёс яшчэ двух чалавек у спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, піша «Медыязона».
Дзяніс Сальмановіч. Скрын
Спіс папоўнілі мінчане Дзяніс Сальмановіч і Андрэй Слізюк. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (артыкул 130 КК), стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-4 КК) і закліках да санкцый (артыкул 361 КК).
Сілавікі затрымалі Дзяніса Сальмановіча 4 кастрычніка 2021 года.
У праўладным тэлеграм-канале яго назвалі чалавекам, які ствараў «увесь візуал», «саму ідэю, канцэпцыю, прадумваў лагатыпы і сімвалы, распрацоўваў тэорыю, стратэгію і тактыку» і «асабіста агучваў амаль усё тэрарыстычныя відэа».
Пра Андрэя Слізюка пакуль нічога не вядома.






У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне
Жыхарка Вілейкі знайшла ў аўсянцы жывога вусеня
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Жыхарка Вілейкі знайшла ў аўсянцы жывога вусеня
 2
95% чалавек прагаласавалі на рэферэндуме за ўключэнне дзвюх трацін Гаяны ў склад Венесуэлы. Мадура заклікаў ісці вызваляць
 3
«Мы дойдзем да канца. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ крымінальныя справы» — намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч
 10
Хто мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі?
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера