Знайсці
27.06.2022 / 13:37РусŁacБел

Палітвязня Дзмітрыя Папова накіравалі ў бабруйскую калонію

Дзмітрый Папоў — мадэратар сацыяльных сетак «Страны для жизни», грамадзянін РФ. З беларускімі пратэстамі раней звязаны не быў, у Расіі кіраваў ультрапатрыярхальным праектам «Мужское государство» і праектам дэананімізацыі сілавікоў «Сканер», паведамляе «Вясна».

Перад затрыманнем ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293, арт. 342, арт. 191 і арт. 130.

У Гомелі 14 снежня 2021 быў вынесены прысуд Папову па «справе Ціханоўскага»: 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Доўгі час сваякам не паведамлялі, куды з гомельскага СІЗА этапавалі палітвязня. Цяпер стала вядома, што Дзмітрый знаходзіцца ў бабруйскай калоніі №2.

Падтрымаць Дзмітрыя: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Дзмітрый Юр'евіч Папоў (на лістах пазначайце «каранцін»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера