Знайсці
27.06.2022 / 15:04РусŁacБел

У Мінабароны РФ пракаментавалі нядзельныя ўдары па Кіеве

У Мінабароны Расеі сцвярджаюць, што «чатырма высокадакладнымі ракетамі» былі нанесеныя ўдары па прадпрыемстве «Арцём» у Кіеве.

Фота РБК-Украіна

«26 чэрвеня паветрана-касмічнымі сіламі Расіі нанесены ўдар чатырма высокадакладнымі ракетамі паветранага базавання па цэхах ракетна-будаўнічай карпарацыі «Арцём» у Шаўчэнкаўскім раёне горада Кіева. На гэтым прадпрыемстве вырабляліся боепрыпасы для ўкраінскіх рэактыўных сістэм залпавага агню», — гаворыцца ў паведамленні.

Раніцай 26 чэрвеня як мінімум дзве ракеты з чатырох патрапілі ў грамадзянскія аб'екты ў Кіеве — жылы дом і раён дзіцячага садка. Адзін чалавек загінуў, пяцёра атрымалі раненні, у тым ліку сямігадовая дзяўчынка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930