Знайсці
27.06.2022 / 15:46РусŁacБел

Экс-прэзідэнту Малдовы Дадону выставілі абвінавачванне

Генеральная пракуратура Малдовы выставіла абвінавачванне супраць Ігара Дадона па справе аб незаконных схемах пры закупцы электраэнергіі з 2008 па 2009 год праз прадпрыемства Energocom. Экс-прэзідэнт абвінавачваецца ў перавышэнні паўнамоцтваў у інтарэсах злачыннай групоўкі, паведамляе Newsmaker.md.

Дадон абвінавачваецца ў тым, што, займаючы пасаду міністра эканомікі і гандлю (прэзідэнтам ён быў у 2016—2020 гадах), падпісаў указ, на падставе якога ў маі 2008 года гендырэктар Energocom заключыў з венгерскай кампаніяй кантракт аб закупцы электраэнергіі па завышанай цане, нанёсшы дзяржаве шкоду ў $11,9 млн», — адзначылі ў пракуратуры.

Таксама, паводле паведамлення пракуратуры, Дадона сёння ўжо дапыталі і выставілі яму абвінавачванні. Пры гэтым экс-прэзідэнт віну не прызнаў.

У верасні 2021 года Генпракуратура паведаміла, што завяла крымінальную справу па факце крадзяжу дзяржаўных грошай з дапамогай незаконных схем імпарту электраэнергіі ў Малдову.

Па даных следства, на пачатку 2008 года кіраўніцтва прадпрыемства Energocom, якое пастаўляе ў Малдову электраэнергію, у змове з чыноўнікамі Міністэрства эканомікі, Нацагентства рэгулявання ў энергетыцы (НАРЭ) і іншымі асобамі, у тым ліку тымі, якія жывуць за межамі краіны, рэалізавалі злачынную схему. Яны неабгрунтавана павялічылі закупачную цану на электраэнергію і прысвоілі розніцу ў цане.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930