Знайсці
27.06.2022 / 16:22РусŁacБел

У Жлобінскім раёне 28 чэрвеня пачнуцца вайсковыя зборы

У Жлобінскім раёне 28 чэрвеня пачнуцца вайсковыя зборы з тэрытарыяльнай абаронай. Яны працягнуцца да 16 ліпеня, паведаміў намеснік вайсковага камісара Гомельскай вобласці Юрый Яначкін.

Фота ілюстрацыйнае

Плануецца, што будзе сфармаваны штаб раёна і асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў. Зборы завершацца камандна-штабнымі вучэннямі, на якіх «будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі аховы і абароны аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны і сумесна з аддзелам унутраных спраў Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта выканання мерапрыемстваў ваеннага становішча».

4 і 14 ліпеня запланаваныя стрэльбы ў раёне населенага пункта Горкі Акцябрскага сельсавета. З 12 па 14 ліпеня будуць прымяняцца сродкі імітацыі. У гэты ж час па жлобінскай вуліцы Савецкай у раёне чыгуначнага пераезду будзе абмежаваны рух.

Падкрэсліваецца, што гэтае мерапрыемства з'яўляецца планавым і праводзіцца штогод, як правіла, у адным-двух раёнах Гомельскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера