Знайсці
27.06.2022 / 17:48РусŁacБел

Анісію Казлюк аштрафавалі на 1700 грыўняў, выганяць з Украіны не сталі

Анісію Казлюк аштрафавалі на 1700 грыўняў (гэта каля 60$), але штамп у пашпарт, які абавязвае пакінуць Украіну, міграцыйныя органы не паставілі. Пра гэта сама праваабаронца напісала ў Фэйсбуку.

Казлюк затрымалі ў пятніцу ў Кіеве на выхадзе з цягніка з прычыны адсутнасці дазволу на пражыванне. Яе адвезлі ў паліцыю, а затрыманне патлумачылі нелегальным знаходжаннем ва Украіне. Гэта выклікала абурэнне з боку беларусаў, паколькі Анісія Казлюк вядомая як асоба, што ў часы вайны шмат рабіла для дапамогі ўкраінцам і Украіне.

Анісія ў 2018 годзе, будучы валанцёркай Праваабарончага цэнтра «Вясна», трапіла ў «трыццатку» часопіса Forbes самых перспектыўных людзей Еўропы, маладзейшых за 30 гадоў («30 Under 30 Europe») у катэгорыі «Права і палітыка».

Чытайце таксама:

Валерый Кавалеўскі расказаў падрабязнасці таго, як вырашылася справа Анісіі Казлюк

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк. Чым скончылася гісторыя? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера