Знайсці
27.06.2022 / 18:04РусŁacБел

НАТА павялічыць колькасць сілаў хуткага рэагавання з 40 да 300 тысяч

НАТА павялічыць колькасць сілаў хуткага рэагавання амаль у восем разоў — да 300 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў 27 чэрвеня генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг. На сёння сілы рэагавання НАТА складаюць каля 40 тысяч вайскоўцаў.

Як паведамляе «Бі-Бі-Сі», будуць прынятыя і іншыя меры, якія ўключаюць спецыяльнае разгортванне сіл для абароны канкрэтных саюзнікаў. Столтэнберг падкрэслівае, што гэта «найбуйнейшы перагляд сістэмы калектыўнай абароны і стрымлівання з часоў халоднай вайны». Прычыны вядомыя — агрэсіўная палітыка Расіі і развязаная ёй вайна ва Украіне.

Па словах Столтэнбэрга, на саміце альянсу ў Мадрыдзе, які пройдзе на гэтым тыдні, краіны-ўдзельніцы прымуць новую дактрыну бяспекі, у якой Расія будзе прызнаная не партнёрам арганізацыі, а пагрозай.

Акрамя таго, на канферэнцыі абмяркуюць пытанні ўзмацнення групоўкі «на выпадак узнікнення канфлікту».

Раней, у канцы сакавіка, кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу падвоіла колькасць вайскоўцаў у Балгарыі, Венгрыі, Румыніі і Славакіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930