Знайсці
30.06.2022 / 19:15РусŁacБел

Удзельнік Уімблдона забыў перад матчам ракетку. Заўважыў гэта толькі на корце

Перад матчам другога раўнда Уімблдона, які прайшоў 29 чэрвеня, здарылася даволі незвычайная сітуацыя. 24-гадовы француз Уга Умбер, які гуляў з 23-гадовым нарвежцам Касперам Руўдам, забыў, што яму трэба для матчу.

Фота: АР

У хлопца вылецела з галавы, што на тэнісным корце яму спатрэбіцца ракетка. Верагодна, спартсмен нават не ўяўляў, што ў яго сумцы няма ракетак і зразумеў гэта, толькі калі пачалася размінка, піша onet.pl.

Але ж Умберу пашчасціла. Верагодна, нехта з яго трэнерскага штаба знайшоў згубленую экіпіроўку і перадаў яго тэнісісту. Сам гулец адрэагаваў на сітуацыю з усмешкай на твары. Па ім было бачна, што француз нават не можа паверыць у тое, што ён забыў такую важную для гульні рэч.

Заўзятары на корце паставіліся да сітуацыі з разуменнем і, калі Умбер атрымаў ракеткі, узнагародзілі апладысментамі таго, хто прынёс іх спартсмену. Пасля невялікай размінкі тэнісісты прыступілі да гульні, у якой якраз перамог Умбер (6:3, 2:6, 5:7, 4:6).

Уга Умбер займае 112 месца ў рэйтынгу АТР.

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера