Мінчанцы далі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу Марыны Паповай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».
Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская.
Марыну Папову (1988 года нараджэння) затрымалі 26 красавіка 2022 года, але ў маі яна была вызваленая да суда пад паручальніцтва.
Разам з Марынай судзілі і палітзняволенага Івана Куляшова, якога таксама затрымалі 26 красавіка.
Суд прызнаў Папову вінаватай у актыўным удзеле ў адной з несанкцыянаваных акцый пратэсту ў паслявыбарчы перыяд у Мінску і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на тры гады.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Гэта мой прынцып». З DeSoto, на якім пасядзела дзяўчына, знікла ўвагнутасць, але ўладальнік настойвае на судзе
 37
Кампанія Ілана Маска абвясціла набор добраахвотнікаў на выпрабаванні мазгавога чыпа. Там спадзяюцца дапамагчы цалкам паралізаваным людзям
 8
Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера