Знайсці
05.07.2022 / 23:48РусŁacБел

35 краін заклікалі пастрожыць спартыўныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі

Трыццаць пяць краін, сярод якіх ЗША, Канада, Японія, Вялікабрытанія і краіны Еўрапейскага саюза, падпісалі 5 чэрвеня сумесную заяву з заклікам узмацніць спартыўныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

У рамках новых захадаў прапануецца:

  • спыніць супрацоўніцтва міжнародных спартыўных федэрацый з нацыянальнымі органамі кіравання спортам Расіі і Беларусі;
  • адхіліць ад уплывовых пасад у міжнародных спартыўных федэрацыях асоб, цесна звязаных з расійскім або беларускім урадам;
  • разгледзець магчымасць прыпыніць трансляцыі міжнародных спартыўных спаборніцтваў у Расіі і Беларусі.

У выпадку, калі нацыянальныя або міжнародныя спартыўныя арганізацыі дазволяць атлетам з гэтых краін удзельнічаць у спаборніцтвах, спартсмены павінны выступаць строга ў нейтральным статусе, падкрэсліваецца ў заяве. Выкарыстанне сцягоў, гербаў і гімнаў Расіі ці Беларусі мусіць быць забаронена.

Раней пра пажаданасць новых абмежавальных мераў казалі міністры спорта гэтых 35 краін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930