Знайсці
06.07.2022 / 08:23РусŁacБел

На Лагойшчыне мужчына моцна абгарэў, адпачываючы каля ракі

У пачатку ліпеня недалёка ад вёскі Чэмкі на Лагойшчыне адбыўся незвычайны пажар на беразе ракі Цна. Пасля яго з моцнымі апёкамі быў дастаўлены ў бальніцу 61-гадовы мясцовы жыхар. У сельсавеце мяркуюць, што мужчына мог заснуць каля рэчкі з непатушанай цыгарэтай.

Рака Цна

Старшыня мясцовага Швабскага сельсавета Людміла Тупік расказала пра гэта здарэнне наступнае:

«Мужчына жыве ў вёсцы Масцішча. Хто яго ведае, што ён рабіў на беразе ракі, але быў адзін. Побач знайшлі двухлітровую бутэльку з-пад піва. Мужчына — курэц. Магчыма, закурыў, заснуў і пад ім загарэлася трава.

Супрацоўнік МНС у гэты час абыходзіў жылы фонд, яму сказалі, што на беразе нешта гарыць, і ён выявіў гэты пажар. Потым прыехала хуткая дапамога, якая забрала пацярпелага ў бальніцу. Кажуць, што ён моцна абгарэў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера