Качанава з экспертамі абмеркавала пазбаўленне грамадзянства для «экстрэмістаў» за мяжой
У Беларусі ніяк не могуць забяспечыць «бяспеку дзяржаўнага ладу», таму хочуць пачаць пазбаўляць грамадзянства «экстрэмістаў»
«Эксперты» пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай разгледзелі праект закона «Аб змяненні закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
Адной з прапанаваных навацый з'яўляецца ўвядзенне нормы аб страце грамадзянства ў сувязі з наяўнасцю прысуду, які пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Беларусі.
У 2020 годзе закон ужо абнаўляўся — у ім была ўведзена норма аб магчымасці страты грамадзянства РБ «экстрэмістамі», якія не з’яўляліся грамадзянамі Беларусі па нараджэнні, а займелі яго пасля. Але, як бачна, гэтага мала.
Нядаўна парламентам былі прынятыя папраўкі, якія прадугледжваюць з’яўленне завочных судоў. Яны яшчэ не апублікаваныя, але ў сённяшняй Беларусі гэта толькі пытанне часу.





