Крымінальную справу супраць журналісткі, якая хацела стварыць незалежнае тэлебачанне, перадалі ў Вярхоўны суд
Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу па абвінавачванні Ксеніі Луцкінай у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Яе будуць судзіць па ч. 1 арт. 357 — «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».
Злачынствам палічылі «стварэнне грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання», а таксама падрыхтоўку тэкстаў заяў Каардынацыйнай рады.
Луцкінай пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.
Жанчыну затрымалі ў снежні 2020 года разам з супрацоўнікамі «Прэс-клуба». У зняволенні ў журналісткі пачаліся моцныя праблемы са здароўем. Яна жыве на абязбольвальных — расце пухліна ў галаўным мозгу.






Былая прапагандыстка СТБ жыве ў Варшаве — Belpol
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Бацьку Аляксея Трубкіна арыштавалі на 15 сутак
 1
Як часта трэба мяняць ручнік?
 1
Спявачка Віка Цыганова падарыла песню БелАЗу. А цяпер памяняла ў ёй некалькі слоў і падарыла ўдзельнікам вайны
 1
Маркетплэйс Ozon не справіўся з «чорнай пятніцай»
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера