Золатавалютныя рэзервы за чэрвень выраслі
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня склалі 7 506,2 млн. даляраў (у эквіваленце). За чэрвень ЗВР выраслі на 96,6 млн. даляраў (на 1,3 працэнта) пасля зніжэння ў маі на 351,5 млн (4,5 працэнта).
Росту ЗВР у чэрвені спрыяла купля Нацбанкам замежнай валюты на біржы, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт.
Пры гэтым у чэрвені ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 210 млн. даляраў ЗША. Акрамя таго, негатыўны ўплыў аказала пераацэнка манетарнага золата і спецыяльных правоў запазычання Міжнароднага валютнага фонду.
На 1 студзеня 2023 года аб'ем ЗВР павінен скласці не менш за 7,0 млрд. даляраў ЗША.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка прыляцеў у Экватарыяльную Гвінею
 4
WSJ: Украіна не зможа правесці новы наступ да 2025 года
 5
Улады Ірана не далі паехаць на цырымонію ўручэння прэміі Сахарава сям'і дзяўчыны, забітай за няправільнае нашэнне хіджабу
«Віцебск» вярнуўся ў вышэйшую лігу
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера