Знайсці
10.07.2022 / 19:0817РусŁacБел

У каго самыя дарагія красоўкі — у Зяленскага, Ціханоўскай ці Лукашэнкі?

Красоўкі даўно перасталі быць выключна спартовым абуткам. Палітыкі адзяваюць іх на нефармальныя сустрэчы ці выязныя мерыпрыемствы. На публіцы ў красоўках з'яўляліся і Уладзімір Зяленскі, і Святлана Ціханоўская, і Аляксандр Лукашэнка. Параўналі, чые колькі каштуюць.

Падчас нядаўняй сустрэчы са стэндаперам Славам Камісаранкам Святлана Ціханоўская была ў белых кедах Converse. Выглядае, што гэта мадэль Pro Leather Gold Standard. У Літве, дзе цяпер Офіс палітыка, іх прадаюць за 47-95 еўра.

Фота: скрыншот з відэа Офіса Ціханоўскай

На красоўкі прэзідэнта Украіны карыстальнікі сеціва звярнулі ўвагу, калі той наведваў Бучу. На Зяленскім быў абутак брэнду Saucony за 50 даляраў.

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання Бучы, 4 красавіка 2022 г. Фота: АР / Efrem Lukatsky

На Лукашэнку летась былі заўважаныя чорныя кеды Nike, мадэль Аir Force 1. У беларускіх анлайн-крамах такія можна адшукаць за 249—409 рублёў (93—153 даляры).

Фота: тг-канал прэс-службы Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
26
Ха-ха
179
Ого
14
Сумна
8
Абуральна
25
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
11.07.2022
госпаде, ну что за мужики... все только о шмотках и о шмотках... шмоташницы
13.07.2022
Почему Nike, а не Marko? :D
13.07.2022
кстати, да, Светлана, а почему не Белвест?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031