Знайсці
20.07.2022 / 21:33РусŁacБел

У Беларусь зноў ідзе спёка, 21 ліпеня на захадзе можа быць да +30

21 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. Уначы чакаецца тэмпература 11-17 цяпла, удзень будзе 22-28 вышэй за нуль, а на захадзе краіны можа быць і да +30.

Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны зранку і ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Вецер будзе паўночна-заходні: уначы слабы да ўмеранага, удзень парывісты, па ўсходзе месцамі моцны парывісты — да 15-17 метраў у секунду. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера