Знайсці
31.07.2022 / 12:127РусŁacБел

Расіяне ўжо некалькі разоў адрапартавалі пра знішчэнне HIMARS. Але не ведалі аднаго простага факта

Расійскія прапагандысты, а таксама сілавыя структуры, ужо некалькі разоў расказалі пра знішчэнне некалькіх украінскіх сістэм HIMARS амерыканскай вытворчасці. Украінцы і амерыканцы абвяргалі гэтыя паведамленні, ды і ёсць адзін сур’ёзны нюанс. 

З 5 да 20 ліпеня ва Украіне былі знішчаныя чатыры пускавыя ўстаноўкі і адна транспартна-зараджальная машына рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) HIMARS, паведамляла Мінабароны Расіі.

«З іх дзве пускавыя ўстаноўкі ліквідаваныя ў раёне населенага пункта Малатаранаўка, яшчэ адзін HIMARS і транспартна-зараджальная машына ў раёне Чырвонаармейска і чацвёртая пускавая ўстаноўка — на ўсходняй ускраіне Канстанцінаўкі Данецкай Народнай Рэспублікі», — сцвярджае ведамства. 

РСЗА былі знішчаныя «высокадакладнай зброяй наземнага і паветранага базіравання», патлумачыла расійскае Мінабароны.

Адразу ж амерыканцы абверглі гэтае паведамленне. 

Але цікава іншае. Незразумела, што расіяне назвалі «транспартна-зараджальнай машынай». HIMARS з'яўляецца аўтаномным комплексам і «транспартна-зараджальнай машыны» да яго проста не існуе.

Снарады да HIMARS знаходзяцца ў блоку, які зараджаецца самой устаноўкай, без выкарыстання зараджальных машын, пра знішчэнне якіх заявіла расійская армія.

Паглядзіце, як адбываецца зарадка HIMARS.

HIMARS сталі значным фактарам у вайне, паказаўшы высокую эфектыўнасць на полі бою. 

Расійская прапаганда ўжо пасля першых вынікаў паспяховай працы амерыканскай РСЗА стала распаўсюджваць фэйкі па гэтай тэме. Напрыклад, расіяне пісалі, што нібыта HIMARS з'яўляюцца неэфектыўнымі і састарэлым, што таксама з'яўляецца хлуснёй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
72
Панылы сорам
35
Ха-ха
240
Ого
12
Сумна
1
Абуральна
11
0
непрадузяты/адказаць/
28.07.2022
Гэта вашы нанятыя забойцы бесстароннія да забойства нявінных. Нават калі крывавыя найміты пуціна зьнішчаць усю тэхніку, украінцы рукамі разьдзяруць гэтых адмарозкаў.
28.07.2022
Не знаю по поводу хаймерсов, но проснулся, смотрю телефон, вчера 20 минут разговаривал с Катей из Украины.... а о чем не помню. Фиг его знает, познакомились три дня назад возле бедронки.
20
Максим Дизайнер/адказаць/
28.07.2022
Давайте уже о том, что там знишчыли украинцы, и не ведали аднаго прастога факта. Как тот российский вертолет на видео из кустов, уничтожение которого праздновали неделю, а потом оказалось, что сбили свой.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930