Знайсці
28.07.2022 / 00:31РусŁacБел

У чацвер чакаюцца пераменная воблачнасць, дажджы і навальніцы 

У чацвер, 28 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку па ўсходзе краіны, а ўдзень у асобных раёнах па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Раніцай і ўначы ў асобных раёнах можа быць туман.

Тэрмометры ўначы пакажуць +8..+14°С вышэй за нуль, ва ўсходніх раёнах да до +16°С. Удзень прагназуецца +20..+26°С цяпла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера