Знайсці
13.08.2022 / 08:072РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Рататуй (ratatouille) на патэльні — ідэальная летняя страва

Жнівень — самы час, каб гатаваць гэтую страву з Праванса, бо зараз сезон патрэбнай для рататуя гародніны. Для класічнага рататуя гародніну запякаюць у духоўцы, а мы прапануем вам спрасціць жыццё і згатаваць усё на патэльні — вы ўсё роўна атрымаеце той самы французскі смак.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць рататуй на патэльні, вам спатрэбіцца:

  • 1 сярэдняя цыбуліна (пачысціце яе і нарэжце на кубікі)
  • 1 чайная лыжка здрабнёнага часнаку
  • 3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • 1 нарэзаны кубікамі баклажан
  • 1 нарэзаны кубікамі кабачок
  • 1 нарэзаны кубікамі чырвоны перац
  • трохі перцу чылі
  • 2 памідоры (трэба зняць з іх скурку, дастаць насенне і нарэзаць мякаць на кубікі)
  • 1 сталовая лыжка свежай нарэзанай пятрушкі
  • палова чайнай лыжкі куркумы
  • свежавыціснуты лімонны сок
  • соль і молаты чорны перац (лепей буйнога памолу)
  1. Пасыпце баклажаны соллю і пакіньце іх на 15 хвілін. Прамыйце і прамакніце мякаць насуха (каб прыбраць з яе горкі сок).
  2. Смажце цыбулю і часнок у аліўкавым алеі на павольным агні, пакуль яны не памякчэюць.
  3. Дадайце да цыбулі і часнаку баклажаны, кабачок, чырвоны перац і парашок чылі.
  4. Перамяшайце сумесь і смажце яе 5—10 хвілін, пакуль гародніна не памякчэе, прыпраўце соллю і чорным перцам.
  5. Дадайце нарэзаныя памідоры і смажце сумесь яшчэ 5 хвілін.
  6. Дадайце пятрушку і куркуму.
  7. Выцісніце зверху крыху лімоннага соку, зноў дадайце соль і чорны перац. Перамяшайце і падавайце.

Рэцэпт на выхадныя. Персікавы коблер — традыцыйны амерыканскі дэсерт

Вашы салёныя агуркі пустыя ўнутры? Расказваем, як гэтага не дапусціць

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
13.08.2022
8. Подайте рататуй к большому стейку средней прожарки.
0
Анёлак/адказаць/
14.08.2022
Вельмі смачна атрымалася. Але раю класьці часнык за 5 хвілінаў да канца прыгатаваньня.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930