Знайсці
02.08.2022 / 12:009РусŁacБел

Умяшаліся ідэолагі — наданне імя Адама Мальдзіса бібліятэцы ў Астраўцы зноў пад пытаннем

Гродзенскі аблвыканкам прыпыніў рашэнне Астравецкага райвыканкама ад наданні раённай бібліятэцы імя Адама Мальдзіса.

Рашэнне змясціла ў сваім тэлеграм-канале праўладная актывістка Вольга Бондарава.

Яна падзякавала за «падтрымку» ўсім аднадумцам, якія выступілі супраць перайменавання.

Інфармацыя пра тое, што Астравецкай раённай бібліятэцы нададзенае імя знакамітага ўраджэнца раёна прафесара Адама Мальдзіса, з'явілася на пачатку ліпеня. Тады абурыліся праўладныя тэлеграм-каналы і тая ж Вольга Бондарава. Яны сталі пратэставаць супраць такога рашэння, называючы Мальдзіса паланафілам і калабарантам.

Прычым першапачаткова ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама заяўляла, што рашэнне аб наданні імя Мальдзіса бібліятэцы адмяняцца не будзе, не будуць толькі вешаць памятную шыльду.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.08.2022
Ой ну задолбала эта зашоренность. Как бы чего не вышло!!! Хоспадзе, большинство не знает, в честь кого их улица называется. Ну назвали и назвали. Чё слушать какую-то недалекую? Вопрос больше к баранам на местах, чем к писулькам рускомирцев
0
даведка/адказаць/
02.08.2022
Начальник главного управления идеологической работы Булавко забыл указать своё звание — полковник КГБ.
0
Мангол/адказаць/
02.08.2022
В местной власти Гродно давно нет белорусов. Это потомки осевшего советского офицерья, не аернувшегося в Россию из-за воинских преступлений. Аот они и строят свой российский мир бондаревых. Молчите и дальше беблорусы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера