Жыхарка Іўя схапіла знаёмага за геніталіі і не адпускала, пакуль той не аддасць банкаўскую картку
Выпадак адбыўся 5 жніўня. Жанчына нанесла цяжкае цялеснае пашкоджанне пахвіннай вобласці свайму знаёмаму, які адмаўляўся аддаць банкаўскую карту.
Пацярпелы пасля зарплаты пайшоў у госці. Падчас застолля ён не адказваў на званкі жонкі. Жанчына, баючыся за сямейны бюджэт, адправіла вяртаць мужа дадому сваю дачку і зяця. Тыя захапілі з сабой 30-гадовую знаёмую.
Кампанія прыйшла ў патрэбны дом. Мужчына на прапанову аддаць банкаўскую картку адказаў адмовай. Тады сяброўка яго дачкі схапіла пацярпелага за геніталіі і «добранька правярнула». Пасля гэтага мужчына аддаў «пластык» і выклікаў хуткую.
Траўма аказалася сур'ёзнай. Дактары правялі аперацыю на пахвінную вобласць і выдалілі адно яечка. У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.






а у мужчин иички.
а-то все яйца... яйца...