Знайсці
08.08.2022 / 11:301РусŁacБел

Мінздароўя дазволіла прышчапляць дзяцей ад кавіду з пяці гадоў

Вакцынацыю можна прайсці кітайскім прэпаратам Vero Cell.

Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка паведаміў, што з сённяшняга дня дзеці з 5-гадовага ўзросту могуць праходзіць вакцынацыю кітайскім прэпаратам Vero Cell.

Раней прышчаплялі з 12 гадоў.

Ён растлумачыў, што праведзеныя ў Кітаі клінічныя выпрабаванні даказалі бяспеку вакцыны для цяжарных і дзяцей з трох гадоў, але ў Беларусі вырашылі павысіць планку мінімальнага ўзросту.

Тарасенка нагадаў, што па прагнозах Міністэрства аховы здароўя новую хвалю каранавіруса чакаюць у верасні.

«Спадзяемся, што новая хваля будзе не такой інтэнсіўнай, як папярэднія. А захворванне будзе працякаць пераважна ў лёгкай форме і лячэнне спатрэбіцца толькі амбулаторнае», — дадаў Тарасенка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Бабка траўніца/адказаць/
08.08.2022
7 разоў адмерайце, адзін раз адрэжце. Думайце,.. думайце, людцы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930