Знайсці
09.08.2022 / 11:101РусŁacБел

Першы выпадак каранавіруса «амікрон-ніндзя» выяўлены ў Мінску

Штам «ніндзя» або «амікрон 4/5» гэта пятая лінія віруса, чарговая мутацыя з Паўднёвай Афрыкі, якая цяпер найбольш распаўсюджаная ў ЗША і Заходняй Еўропе.

Падабенства з японскімі сярэднявечнымі шпіёнамі-дыверсантамі ў тым, што вірус лепш сыходзіць ад імуннага адказу і ўхіляецца ад антыцелаў, паведамляюць «Мінск-навіны».

«Амікрон-ніндзя» можа прабрацца ў арганізм так, што імунная сістэма яго проста не заўважыць, а зрэагуе толькі тады, калі віруса ў арганізме будзе ўжо занадта шмат.

Медыкі сталіцы рэкамендуюць прайсці вакцынацыю і рэвакцынацыю перад восеньскім сезонам вірусаў. Гэта асабліва актуальна для груп рызыкі.

Раней Мінздароўя прагназавала рост распаўсюджвання каранавіруса ў верасні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
09.08.2022
Наступны будзе "амікрон Бэтмэн" ці "амікрон пакімон"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера