Знайсці
10.08.2022 / 16:57РусŁacБел

З’явіліся відэа, на якіх відаць сляды высокадакладных удараў украінскай арміі па мосце ў Новай Кахоўцы

У Сеціве з'явіліся першыя кадры ўдару УСУ па мосце праз Дняпро ў раёне Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Гэта другі мост, які злучае расійскую групоўку ў Херсоне з левым берагам ракі. Звесткі пра ўдары па мосце пацвярджаюць і УСУ.

Мост каля Кахоўскай ГЭС у спраўным стане. Фота ілюстратыўнае

Раней паведамлялася, што мост у раёне Кахоўскай ГЭС непрыдатны для выкарыстання. Гэтая інфармацыя з'явілася ў свежай справаздачы аператыўнага камандавання «Поўдзень» УС Украіны.

«Між тым, наш агнявы кантроль транспартна-лагістычных шляхоў на часова акупаваных тэрыторыях Херсоншчыны прывёў да замацавання статусу моста ў раёне Кахоўскай ГЭС, як непрыдатнага для выкарыстання. Пападанне акуратнае, але дзейснае».

 

Раней армія Украіны неаднаразова наносіла ўдары па Антонаўскім мосце праз Дняпро ў Херсоне. Абодва масты выкарыстоўваліся для забеспячэння войскаў і горада.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031