Знайсці
10.08.2022 / 18:091РусŁacБел

У Гомелі чарговы палітычны прысуд за каментарый. Каб затрымаць абвінавачанага, зладзілі цэлую спецаперацыю

Гомельца Уладзіміра Рабчанку абвінавачвалі паводле арт. 130 ч. 1 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады) за каментарыі ў бок прадстаўнікоў улады і сілавікоў, якіх мужчына, па меркаванні следства, абражаў у тэлеграм-чатах.

Будынак Гомельскага абласнога суда

Як паведамляе «Гомельская вясна», падчас суда стала вядома, што Уладзімір Рабчанка пакінуў каментарый «Понимает тварь, что за всё ответить придётся» пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ Генадзя Казакевіча ў чаце «Кіберпартызаны», а яшчэ пісаў каментарыі з «негатыўнай ацэнкай» супрацоўнікаў МУС, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў УС.

Каб затрымаць Рабчанку, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю: яны выклікалі на допыт старога сябра мужчыны — Станіслава Анзэля, атрымалі доступ да яго мабільнага тэлефона і такім чынам вышуквалі каментарыі Уладзіміра. Падчас суда Анзэль патлумачыў, што распавядаў супрацоўнікам міліцыі, што ў чатах з боку Уладзіміра «былі выказванні, пасля якіх ён мог пацярпець».

«Я разумеў, што мяне могуць выкарыстаць як інструмент, і мне вельмі сорамна перад Валодзем», — сказаў Станіслаў у судзе.

Сам Уладзімір Рабчанка ў судзе прызнаў сваю віну. Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка пастанавіў пакараць мужчыну двума з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама аштрафаваў на 100 базавых велічынь. Мабільны тэлефон Рабчанкі суддзя вырашыў канфіскаваць у даход дзяржавы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23
0
Напрягаемся и тужимся/адказаць/
10.08.2022
О как, мобильный телефон Рябченко и 100 базовых штрафа, должны компенсировать 20% падение ВВП, которое происходит из-за тех (того), кто напрягается и тужится, а потом обижается, когда о нём (них) пишут и говорят правду.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930