Знайсці
13.08.2022 / 19:156РусŁacБел

Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні

Цэлы шэраг злачынстваў здзейснілі двое вучняў Гомельскай кадэцкай вучэльні. Пра гэтыя выпадкі ў агульных рысах напісала мясцовая прэса з паседжання камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама.

«Кадэты збілі курʼерку, якая выкрала закладку, падпалілі дзверы іншаму такому ж дастаўшчыку. Пазней адзін з хлопцаў вырабіў парнаграфічнае фота і відэа з удзелам непаўналетняй, знішчыў пашпарт дарослага мужчыны, выкраў яго пярсцёнак і зарадную прыладу».

Падчас вобшуку ў хлопцаў знайшлі пнеўматычны пісталет і зарады да яго, балаклавы, банкаўскія карткі і будаўнічыя пальчаткі: «усё, што выкарыстоўваюць для ўчынення злачынства».

Таксама былі знойдзены відэаматэрыялы, якія паказваюць распіццё алкаголю і збіццё малодшых курсантаў у сценах вучылішча. Пра гэтыя факты праваахоўнікам ніхто не паведамляў.

«Нарабілі спраў на пяць крымінальных артыкулаў», — піша выданне.

Калі адбываліся гэтыя выпадкі, невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
87
Ха-ха
24
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
54
0
Не бачу сімвалы/адказаць/
13.08.2022
Вар’ят, Па-за конкурсам і выплаціць аднаразавую прэмію за баявыя заслугі.
0
Вага/адказаць/
14.08.2022
Кадравы рэзерв лукашэнкі
0
Сава/адказаць/
14.08.2022
Але калі у хлопцаў знайшлі бел-чырвона-белыя парткі, то вышэй згаданыя злачынства былі дробязю ў параўнаньні з гэтым
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930