Знайсці
13.08.2022 / 23:47РусŁacБел

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» на поўдні

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце адзначыў «добрыя навіны» аб знішчэнні сіл і сродкаў акупантаў на поўдні.

«Барацьба на поўдні краіны дае добрыя навіны пра знішчэнне сіл і сродкаў расійскай арміі. Ні дня не губляем — памяншаем патэнцыял акупантаў».

Зяленскі таксама адзначыў, што на Данбасе працягваюцца жорсткія баі.

«Самыя гарачыя пункты фронту на гэтым напрамку без змяненняў — Аўдзееўка, Марʼінка, Пяскі, Бахмут і ўвесь адпаведны напрамак. Расія адправіла туды проста каласальны абʼём сваіх ваенных рэсурсаў — артылерыя, тэхніка, людзі. Усе нашы абаронцы там — проста героі», — сказаў ён.

У Харкаўскай вобласці, па словах Зяленсканга, «украінская абарона моцная, і спробы акупантаў атакаваць пастаянна правальваюцца».

У суботу кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім паведаміў, што ўвесь кіруючы склад расійскіх акупацыйных войскаў на поўдні Украіны перамяшчаецца на левы бераг Дняпра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031