Знайсці
14.08.2022 / 09:08РусŁacБел

Фінская OLVI паведамляе пра планы прадаць «Лідскае піва» на працягу года

Холдынг OLVI з Фінляндыі, якому належыць 96,36% акцый «Лідскага піва», плануе прадаць гэты актыў цягам 12 месяцаў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы фінскага холдынгу за першае паўгоддзе 2022 года.

Для адчужэння патрабуецца дазвол уладаў і антыманапольнага органа, што з'яўляецца двума асобнымі працэсамі. Адзначаецца, што ў беларускіх уладаў ёсць пераважнае права пры набыцці кампаніі. Кампанія дадала, што ў чэрвені Мінск абвясціў пра дадатковыя абмежаванні на продаж кампаній для акцыянераў з краін, якія ўводзілі санкцыі.

«Нягледзячы на новыя абмежаванні, кіраўніцтва кампаніі лічыць, грунтуючыся на наяўнай цяпер інфармацыі і перамовах, праведзеных з мясцовымі ўладамі, што магчыма ажыццявіць адчужэнне ў адпаведнасці з раней вызначаным 12-месячным перыядам», — гаворыцца ў справаздачы.

Рашэнне прадаць «Лідскае піва» і спыніць дзейнасць у Беларусі рада дырэктараў OLVI прыняла яшчэ 5 сакавіка, тады ж холдынг спыніў значную частку экспарту ў Расію.

Санкцыі супраць Беларусі ўвялі праз яе пазіцыю па вайне ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера