Мікалая Статкевіча на паўгода перавялі ў адзіночную камеру
Пра перавод Мікалая Статкевіча ў адзіночку паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
«З 5 жніўня ён на паўгода змешчаны ў якасці пакарання ў «адзіночку» памерам каля 3 кв. м, шырынёй метр, з прышпіленымі да сцяны «нарамі». Пакаранне, аналагічнае ПКТ у «звычайнай» калоніі, дзе вязні — у казармах і могуць выходзіць на вуліцу. У калоніі асаблівага рэжыму, дзе ён і так у камеры, можна пакараць хіба памерамі і паўпадвальным памяшканнем. Ну і адсутнасцю званкоў і прагулак. Але няхай ён сам раскажа. Крышку пазней яго лісты агучу. Пакуль рада таму, што дачакалася ліста. І ўсяго ж толькі паўтара месяца мінула».
Статкевіча асудзілі 14 снежня 2021 года на 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.
12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўнілася 66 гадоў.






Каментары
50
Per aspera /адказаць/14.08.2022
Божа, дай здароуя Мікалаю і шчасця апынуцца на волі, а таксама усім бязвінна асуджаным
60
Ілля/адказаць/14.08.2022
Сапраўдны лідэр беларусаў
05
антисвета/адказаць/14.08.2022
⤷Ілля, які ў яго практычны вопыт жыцця, каб лідэрам быць? калі ён большую частку жыцця правёў у рэальным зняволенні. прычым, часта вось, як зараз кажуць, у адзіночцы. ён не ведае рэальнага жыцця. не ведае людзей. адарваны ад гэтага ўсяго
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Самалёт Лукашэнкі быў у Кеніі менш за тры гадзіны
 2
Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць
 24
Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну зуброў
 4
У прадмове двойчы цытуецца Пуцін і ні разу Лукашэнка — рэцэнзія на хаатычныя мемуары Мясніковіча
 31
Зяленскі ўпершыню з візітам у Лацінскай Амерыцы
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера